З 30 кастрычніка па 2 лістапада ў навучальных установах краіны праходзіў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У нашым раёне ён традыцыйна наладжваецца ў аўдыторыях дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 горада Беразіно” і Бярэзінскага раённага цэнтра развіцця здольнасцей дзяцей і моладзі. Сюды ў час восеньскіх канікулаў збіраюцца школьнікі з усіх устаноў адукацыі, каб не толькі паказаць узровень ведаў, але і пазмагацца за пачэсную пуцёўку на абласны этап. Вынікі другога этапу рэспубліканскіх прадметных алімпіяд падводзіць намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Сяргееўна Петруковіч.