Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

09.11.2018

Бярэзінскаму клубу юных пажарных – 22 гады!

Бярэзінскаму клубу юных пажарных – 22 гады!

22 гады ў памяшканні Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях штодня чуюцца дзіцячыя галасы. Амаль штодня юнакі і дзяўчаты займаюцца тут пажарным спортам, вучацца імгненна апранаць баявой адзенне ратавальнікаў і – самае важнае – запамінаюць правілы ўласнай бяспекі.

 І ўсе гэтыя гады з вялізнай цікавасцю і захапленнем у вачах дзеці глядзяць, як прафесійныя ратавальнікі выязджаюць на пажары. Калі вы не здагадаліся, то размова ідзе пра работу клуба юных выратавальнікаў-пажарных “Сірэна”. Створаны на базе Центра дзіцячай творчасці, месцам для заняткаў клуб абраў пажарную часць Беразіно. А 4 лістапада ён адзначыў сваё 22-годдзе!

Для правядзення дня нараджэння “Сірэны” свае дзверы расчыніў раённы адукацыйны цэнтр бяспекі, што парцуе ў Цэнтра дзіцячай творчасці Бярэзінскага раёна. Тут сабраліся актывісты клуба і іх малодшыя сябры – пяцікласнікі, што нядаўна прыйшлі ў “Сірэну”. Менавіта яны і сталі галоўнымі “персанажамі” свята: дзяцей урачыста прынялі ў члены Беларускай маладзежнай грамадскай  арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, уручылі іх першы дарослы дакумент – пасведчанне аб членстве ў арганізацыі. Былы актывіст клуба, а зараз прафесійны ратавальнік Мікіта Халюкоў сказаў многа цеплых слоў пра нязменнага кіраўніка “Сірэны” – Ірыну Рыгораўну Осіпаву. Дзякуючы яе энергічнасці, творчаму запалу і неабыякавасці клуб існуе столькі гадоў і штогод папаўняецца новымі ўдзельнікамі. Дарэчы, “Сірэну” выдатна ведаюць і за межамі нашага раёна: штогод дзеці добра сябе паказваюць  на спартыўных спаборніцтвах, у творчых конкурсах, што праводзіць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Актывісты клуба віталі ўсіх вяселай песняй, а адзін з юных удзельнікаў свята Ілля Данэйка спеў пра нялегкую прафесію ратавальніка.

 Не абышлося свята і без жартаўлівых конкурсаў, салодкіх падарункаў і навучальнай праграмы. Дзецям нагадалі, як трэба тэлефанаваць у службу ратавання, чым можна патушыць агонь і як правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу чалавеку – непрамы масаж сэрца і штучнае  дыханне.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС