Названая акцыя праводзіцца ў жыллі грамадзян штогод двойчы – вясной і восенню. У саставе рэйдавых груп – ратавальнікі, міліцыянеры, работнікі сельсаветаў, педагогі, сацыяльная служба, энергетыкі.
На мінулым тыдні разам з раённымі ратавальнікамі ў чарговы рэйд па жыллю грамадзян адправіўся работнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Ажэўскі Дзмітрый Уладзіміравіч. Работа пачалася з вывучэння вынікаў работы назіральнай камісіі Капланецкага сельскага Савета. Затым мы адправіліся ў вескі Гарэнічы і Гурэшчына. Як вядома, найбольш сацыяльна неабароненыя грамадзяне – гэта інваліды і адзінокія старыя. Найбольш характэрныя парушэнні, выяўленыя ў іх дамах за перыяд рэйду – адсутнасць батарэйкі ў пажарным апавяшчальніку, недаглежданыя печы. У кожным доме мы даем парады людзям, прапануем шляхі вырашэння “проціпажарных” праблем. Як правіла, людзі дзякуюць за праяўленую ўвагу.
На мінулых выхадных ратавальнікі наведалі жыхароў весак Любушаны, Вяшэўка, Дулебы, Карбаўское Пагосцскага сельсовета. У кожным доме людзям указвалі на парушэнні нормаў пажарнай бяспекі, што здольныя прывесці да пажару, уручалі памяткі і лістоўкі. Па выніках рэйдаў рыхтуюцца адпаведныя пісьмы: некаторым грамадзянам – аб небяспечным стане жылля іх пажылых бацькоў, у міліцыю – пра неабходнасць правесці дадатковую работу з грамадзянамі, што злоўжываюць спіртным, у сацыяльную службу – пра неабходнасць адраснай дапамогі асобным людзям. Работа будзе працягвацца.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС