Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

23.10.2018

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у калектывах Бярэзіншчыны

Наша памяць, захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны заўсёды былі і застаюцца ў ліку актуальных пытанняў. Менавіта гэтаму быў прысвечаны чарговы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва з асноўнай тэмай “Традыцыі беларускага народа: шлях праз вякі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь”, з якой пачалася размова падчас выезду інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама У.М. Навіцкім у калектыве ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”.

Вякамі ў Беларусі перадаюцца з пакалення ў пакаленне багацейшыя духоўныя каштоўнасці, якія праслаўляюць маральную сутнасць чалавека. Вялікая ўвага гэтаму надаецца дзяржавай. “Галоўная задача, — падкрэсліваў Прэзідэнт краіны А.Р. Лукашэнка, — актывізаваць інтэлектуальныя і духоўныя сілы нашага народа, падтрымаць ініцыятыву з мэтай захавання гістарычнай спадчыны, уздыму на новы ўзровень сучаснага мастацтва і выхавання у грамадзян любові да сваёй Радзімы”.

Падрабязна пра тое, як гэтыя пастулаты выконваюцца ў нашым раёне, расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.В. Карэцкая. Адметна, што сярод культурных каштоўнасцей  Беларусі абрад вёскі Новіны Бярэзінскага раёна “Цягнуць Каляду на дуба”. Да іх можна аднесці і абрад свячы ў вёсцы Наваселле. Ды і ў цэлым, нам ёсць чым ганарыцца, што захоўваць і развіваць.

Не менш важная для захавання нацыі і яе будучыні другая тэма сустрэчы, з якой выступіла намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ Г.М. Усовіч. Размова ішла пра медыка-сацыяльныя наступствы п’янства і алкагалізму, пра меры па іх папярэджванні і пераадоленні. На жаль, праблема п’янства працягвае заставацца адной з самых сацыяльна-значных і актуальных для нашага грамадства. Па маштабах распаўсюджвання гэта з’ява з’яўляецца самай сур’ёзнай пагрозай дэмаграфічнай бяспекі, стабільнасці развіцця дзяржавы, дабрабыту нацыі. Г.М Усовіч вызначыла тры блокі праблемы. Першая з іх – для самога чалавека, які злоўжывае алкаголем. Ад страты самаконтролю, агрэсіўнасці — да развіцця хвароб і заўчаснай смерці. Другі блок – праблемы для сям’і, зноў жа,  ад канфліктаў — да сацыяльна-небяспечнага становішча дзяцей у сям’і. Не меншая праблема, якая ствараецца для грамадства ў цэлым. Гэта дарожна-транспартныя здарэнні, парушэнні грамадскага парадку, няшчасныя выпадкі, зніжэнне прадукцыйнасці працы і гэтак далей.

Каб пазбегнуць усяго гэтага, праводзіцца значная прафілактычная работа, ёсць магчымасць атрымаць высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу ўсім, каму яна патрэбна. А тут многае залежыць ад самога чалавека.

Вынікі па абедзвюх тэмах размовы падвёў У.М. Навіцкі.