Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

19.10.2018

Большасць — з прызамі

У нядзелю, 13 кастрычніка, аграгарадок Языль у Старадарожскім раёне прымаў фіналістаў сярод дзяцей і юнакоў аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў па лёгкай атлетыцы ў рамках абласной спартакіяды “Каласок”. З мерапрыемства 10 бярэзінскіх сельскіх юнакоў і дзяўчат вярнуліся з прызавымі месцамі і ўзнагародамі, а яшчэ  4 аматары гэтага віду спорту ўвайшлі ў пяцёрку мацнейшых.

Так, бясспрэчнымі лідарамі сталі Настасся Гамеза з Дзмітравіцкай установы адукацыі, Мікіта Любецкі з Пагосцкай школы, Настасся Слабко з Капланецкай. Крышачку не хапіла ўдачы і хуткасці ўладальніку другога месца Кірылу Бураму з Гарэніцкай сярэдняй школы-дзіцячага садка. Увайшлі ў тройку мацнейшых у сваіх узроставых групах Крысціна Маркелава з Любушанскай школы, Віялета Гарошка, Лізавета Тушынская, Арцём Гарошка — з Капланецкай і Кірыл Самец — з Гарэніцкай установы адукацыі.
У пяцёрцы самых хуткіх -Аляксандра Яроцкая, Дар’я Караткевіч з Капланецкай установы адукацыі, Аляксандр Аўсіевіч — з Пагосцкай і Аляксей Базыленка — з Гарэніцкай школы.