Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

28.09.2018

Хто ў раёне самы трапны?

У пятніцу, 21 верасня, у фізкультурна–аздараўленчым комплексе “Лазурный” у рамках штогадовай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў Бярэзінскага раёна прайшлі спаборніцтвы па кулявой стральбе.
Тут сярод педагогаў устаноў адукацыі раёна першае месца занялі прадстаўнікі ДУА “Лешніцкі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа”, другое – Гарэніцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, а трэцімі сталі педагогі ДУА «Капланецкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа».
Не было роўных педагогам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама па трапнасці і ўдачлівасці ў стральбе. Крыху ім саступілі і занялі другое месца работнікі ДТСААФ.  Прыемна здзівілі ўсіх прадстаўнікі УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”, якія па выніках стральбы размясціліся на трэцім месцы.
Застаецца дадаць, што спаборніцтвы па кулявой стральбе сабралі шмат каманд і ўдзельнікаў, якія гатовы і надалей працягнуць змагацца за лідарства ў спартакіядзе.

“тыдзень спорту і здароўя”

У суботу, 22 верасня, вучняў 3-4 класаў ДУА “Пачатковая школа №1 горада Беразіно” запрасіў на “Тыдзень спорта і здароўя” фізкультурна – аздараўленчы  цэнтр “Лазурный”. Яго работнікі наладзілі і правялі для дзятвы займальныя эстафеты і шэраг спаборніцтваў. Завершылася акцыя экс-курсіяй па фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, закліканай прыцягнуць хлоп-чыкаў і дзяўчынак з маленства займацца фізічнай культурай.