Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

24.09.2018

20.09.2018 педагоги и учащиеся учреждения образования приняли участие в велопробеге, посвящённом Рождеству Пресвятой Богородицы и Дню здоровья школьников

Педагоги учреждения образования 20.09.2018 приняли участие в велопробеге, приуроченного к Единому Дню здоровья школьников, профилактики нарушений зрения под лозунгом «Чистота души – залог здоровья».

   

Прызначаны на 20 верасня гарадскі велапрабег быў прымеркаваны да Дня здароўя школьнікаў, накіраванага на прафілактыку парушэнняў зроку. Апрача таго у царкоўным календары гэта дата прыпадае на перадсвяточны дзень Ражства Прасвятой Багародзіцы. Адзначыць адразу дзве падзеі ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама і прыход храма Прэабражэння Гасподня вырашылі велапрабегам па гораду пад дэвізам “Чысціня душы — залог здароўя”.
Ён стартаваў каля Паклоннага Крыжа па вуліцы Марыі Рамановіч. Тут яшчэ да пачатку мерапрыемства сабралася шмат школьнікаў, педагогаў, вернікаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый з веласіпедамі.
— Нас было б яшчэ больш — зазначыў дырэктар ДУА “Пачатковая школа №1” Мікалай Дубовік, — аднак згодна з палажэннем да велапрабегу дапускаюцца толькі дзеці з чатырнаццаці гадоў. Таму вучні пачатковых класаў мяне праводзілі са слязамі на вачах.
— А мы спецыяльна дзеля такога свята здароўя апранулі белыя футболкі і намалявалі на іх назву, — крычала нам група з дашкольнага цэнтра “Крынічанька” на чале з загадчыцай Аленай Лабунскай. — Мы ж працуем з дашкольнікамі, якія бя-руць з нас прыклад здаровага ладу жыцця.
Перад стартам велапрабегу да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства звярнулася начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алеся Цітова, са словамі шчырай малітвы выступілі святары храма Прэабражэння Гасподня, якія ўмацавалі дух удзельнікаў акцыі.
Затым пад званы і боскае блаславенне ў суправаджэнні машыны Дзяржаўтаінспекцыі веласіпедысты ўрачыста рушылі па галоўнай вуліцы горада. Трэба было бачыць, як цёпла віталі іх бярэзінцы, як крычалі і махалі рукамі, як спяшаліся сфатаграфаваць, з якой зайздрасцю праводзілі яны дзяцей і дарослых, кожны жадаў націснуць на педалі веласіпеда!
Такая актыўная падтрымка дапамагла веласіпедыстам на адным дыханні пераадолець дыстанцыю ў 8 кіламетраў і спыніцца каля Паклоннага Крыжа па вуліцы Мультана горада. Тут яны сталі сведкамі асвячэння крыжа святарамі. Ва ўсе часы ён абараняў людзей ад нягод і гартаваў іх дух.
Пасля святочнага малебна веласіпедыстаў чакала палявая кухня. Тут кожны змог пад’есці смачнай кашы і выпіць духмянай гарбаты з булачкай на свежым паветры, падзяліцца сваімі ўражаннямі наконт велапрабегу.
— У мяне крыху баляць ногі, але настрой выключна цудоўны! – гаварыла су-працоўнік Інтэлектуальнага цэнтра развіцця дзяцей і моладзі Святлана Кляшчонак. — Самы час аднавіць заняткі па аэробіцы ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Лазурный”.
— А я стомы не адчуваю, — парыраваў вучань Бярэзінскай гімназіі Уладзіслаў Касоўскі, — мог бы праехаць і больш. Шкада мне, што няма побач бацькі, ён сёння на працы, а так мы з ім усіх бы абагналі!
Жывыя эмоцыі, ззяне вачэй і выдатны настрой веласіпедыстаў – лепшая ацэнка арганізатарам мерапрыемства, якія здолелі ўмацаваць дух і здароўе дзяцей і дарослых. А яны ў сваю чаргу ўжо чакаюць запрашэння на новыя акцыі, і пажадана ў выхадны дзень!