Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

21.09.2018

У цэнтры ўвагі бярэзінскіх ратавальнікаў – дашкаляты

У цэнтры ўвагі бярэзінскіх ратавальнікаў – дашкаляты

Акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці” працягваецца ў Бярэзінскім раёне, і на гэтым тыдні ратавальнікі актыўна напамінаюць пра меры ўласнай бяспекі дашкалятам.

Так, з урокамі бяспекі нас ужо віталі дзеці з Лешніцкага, Паплаўскага і Любушанскага  дзіцячых садкоў. Канечне, галоўная форма работы з такімі дзеткамі – гульня. Вельмі даспадобы ім прыходзяцца  загадкі, гульня з мячыкам, званок у службу ратавання. Рухомая гульня “Агонь-дым-вуліца” заўжды вызывае мноства эмоцый у дзетак, а ўручэнне падарункаў напрыканцы занятка – і ўвогуле быццам свята. “Ух ты!”, “Глядзі, што ў мяне!”  - чуецца з усіх бакоў.   Асабліва падабаюцца дашкалятам размалеўкі “Чароўная кніга” і “Пажарныя аўтамабілі”. Вучыць дзяцей з малых гадоў цаніць і берагчы здароўе і жыцце – галоўная мэта ратавальнікаў. Вучыць дзяцей кожны дзень і берагчы іх – да гэтага мы заклікаем і ўсіх дарослых.

Нажмите для увеличения изображения 7.jpgНажмите для увеличения изображения 8.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_0768.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_1281.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_0740.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_0703.jpg