Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

11.06.2018

У Беразіно каля штучнага возера ўстанавілі трэнажоры для гараджан

У зоне адпачынку каля штучнага возера па вуліцы Перамогі горада, на пляцоўцы пад павеццю, з’явіліся антывандальныя трэнажоры. У ліку тых, хто першым ацаніў карысны ўплыў заняткаў на іх, і Міхаіл Уладзіміравіч Афанасьеў. Ён лічыць, што падобныя новаўвядзенні спрыяюць далучэнню бярэзінцаў да здаровага ладу жыцця. Сам ён часта па вечарах здзяйсняе пешыя прагулкі тут непадалёк і на свае вочы бачыць, што на трэнажорах з ахвотай займаюцца як дзеці, так і іх бацькі.
— Гэта добры і карысны адпачынак, які да таго ж аб’ядноўвае ўсіх членаў сям’і. Ды і для нашых дзяцей і ўнукаў такое правядзенне вольнага часу на свежым паветры — здаровая альтэрнатыва камп’ютарным гульням, — зазначыў М.У. Афанасьеў.
Дарэчы, мужчына мае добрую фізічную форму. Напэўна таму, што ніколі па жыцці не здраджваў заняткам спортам. Цяпер, на пенсіі, вольнага часу ў яго дабавілася: і ў басейн схадзіць можна, і на лыжах пакатацца.
Начальнік аддзела будаўніцтва і архітэктуры райвыканкама Вераніка Аляксандраўна Фаміна ў сваю чаргу паведаміла, што трэнажоры, горка і арэлі для дзяцей, новыя альтанкі і лаўкі з’явіліся ў зоне адпачынку па вуліцы Перамогі па просьбе жыхароў горада:
— Названыя канструкцыі — толькі першы этап увасаблення існуючых планаў і ідэй. Хутка каля штучнага возера з’явіцца і дзіцячы гульнявы комплекс. А таксама ў бліжэйшы час тут правядуць замену асвятляльнага абсталявання на энергазберагальнае, а сам аб’ект будзе падключаны да сістэмы відэаназірання.
Бярэзіншчына ўвогуле значна змянілася ў лепшы бок. Абнавіліся зоны адпачынку і дваровыя тэрыторыі шматкватэрных дамоў. І гэта проста немагчыма не заўважыць! Кожны куточак нашай малой радзімы радуе бярэзінцаў і гасцей раёна прыгажосцю і дагледжанасцю. Спрыяе гэтаму асаблівая ўвага кіраўніцтва раёна да пытанняў навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый. А таксама любоў і клапатлівыя адносіны неабыякавых грамадзян да роднага краю.