Рэспубліканскі турнір знаўцаў «Пазнай свой край» праводзіцца ў перыяд з верасня па снежань 2023 года ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».
Турнір праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных якасцей і паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны роднага краю.
Арганізатарам турніру з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У турніры ўдзельнічаюць навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі краіны ва ўзросце ад 14 гадоў.
Турнір праводзіцца ў некалькі этапаў.
На першым этапе ўдзельнікі праводзілі краязнаўчае даследаванне з мэтай вызначэння адметнасцей свайго краю і стваралі брашуру, ў якой змешчаны матэрыял аб найбольш значных гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцях раёна.
Пераможцы другога этапу ўдзельнічаюць у абласной (Мінскай гарадской) краязнаўчай віктарыне, распрацаванай на аснове прадстаўленных брашур.
Па выніках першага этапу лепшай прызнана брашура вучаніц 9 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Беразіно" Верас Анастасіі і Камароўскай Ксеніі пад кіраўніцтвам Алены Якаўлеўны Ждановіч, настаўніка мастацтва.
БРАШУРА ДУА "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №2 Г.БЕРАЗІНО" "ТОП-15 АДМЕТНАСЦЕЙ КРАЯ"