Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

22.03.23

Раённы адборачны тур абласнога фестывалю па плаванні “Старты пакаленняў”

Раённы адборачны тур абласнога фестывалю па плаванні “Старты пакаленняў”, які прайшоў учора, назваў сваіх лідараў і прэтэндэнтаў на больш важкія ўзнагароды. Змагацца за іх атрыманне манецйшыя спартсмены Бярэзіншчыны будуць у гэтую суботу на сталічных водных дарожках.

А ўчора ў басейне сваімі сіламі мераліся 13 сямей, якія мераліся сіламі ў плаванні. У праграму спаборніцтваў уваходзіла сямейная эстафета, у састаў якой уваходілі па тры члены каманды: двое дарослых і дзіця. У залежнасці ад сумарнага ўзростук сямей, яны ўмоўна былі падзелены на некалькі груп (узрост у такім відзе спорту ўсё ж адыгрывае сваю ролю і лічваўся пры падвядзенні вынікаў).

З дыстанцыяй паспяхова справіліся ўсе каманды і, відаць па ўсяму, атрымалі добры зарад бадзёрасці ад сумеснага ўдзелу спаборніцтве. Ва ўсякім выпадку, менавіта на гэта звярталі ўвагу нашы суразмоўцы.

- Спадзяёмся толькі на перамогу, - упэўнена заявілі прадстаўнікі каманды Вайцяховічаў. – Выступалі дружна, да фініша прыйшлі не апошнія, заплывам і яго вынікамі задаволены.

Дарэчы будзе дадаць, што сям’я Цімафеевіых сапраўды аказалася ў ліку пераможцаў, якія занялі трэцяе месца ў сваёй групе. 

- А я прадстаўляю сям’ю Вайцяховічаў. Нас трое: я – Іна, мой унук Дзяніс і яго тата Аляксандр, - расказвае яшчэ адна ўдзельніца заплыву. Я тут, відаць, старэйшая ўдзельніца, бо мне 58 гадоў. Але гонар сям’і адстойвала годна. Атрымалася так, што маці Дзяніса плаваць не ўмее, вось мне і давялося плыць. Для мяне гэта не ў навінку, бо летам часта з унукамі ходзім на раку і плаваем. А вось у нашым басейне акаалася ўпершыню. Настрой выдатны. 

Безумоўна, пасля спаборніцтваў сем’і, якія дасягнулі найлепшага выніку, былі адзначаны дыпломамі, а перможцы “Старта пакалення” будуць адстойваць гонар раёна на абласным фестывалі.  

Выкарыстаны матэрыялы сайта https://www.berezino.by