Сёння ў рамках акцыі “Нашы дзеці” намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алеся Цітова наведалі сем’і Юліі Абрамовіч і Сафіі Маразенка, якія пражываюць у г. Беразіно.
Прыйшлі яны павіншаваць з надыходзячым Новым годам дзетак, што выхоўваюцца тут. А ў кампанію з сабой запрасілі сапраўдных Дзядулю Мароза і Снягурку, якія шчодра раздавалі са свайго вялікага мяха смачныя падарункі! Ну, а затым усе дружна фатаграфаваліся на памяць і ў знак пацвярджэння таму, што гэтыя казачныя персанажы сапраўды існуюць і пры вельмі вялікім жаданні могуць выканаць любое пажаданне. Бо Новы год – гэта сапраўдны час казак і цудаў, трэба толькі верыць у іх.
Выкарыстаны матэрыялы тэлеграм-канала Berezino news