Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

19.02.21

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў рознаўзроставай дашкольнай групе "Вясёлка" Любушанскага дзіцячага сада - сярэдняй школы прайшла музычная забава "Смак роднай мовы".

Выхаванцы бліжэй пазнаёміліся з прадметамі хатняга ўжытку, з іх назвай, з песнямі, якія спявалі нашы бабулі, калі пралі лён, з музычнымі інструментамі таго часу. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.