Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

23.01.20

Мікалай Міхалёў: “ЗОЖ” як наркотык: пачнеш і не кінеш!”

Так лічыць выкладчык фізічнай культуры і спорту Бярэзінскай гімназіі, заўзяты аматар здаровага ладу жыцця і проста цікавы чалавек Мікалай Міхалёў. Не паверыць не даюць не толькі яго ўнікальны набыты настаўніцкі і трэнерскі вопыт, цэлая армія паслядоўнікаў здаровага ладу жыцця, бездакорны аўтарытэт сярод калег і бярэзінцаў, але і выдатная спартыўная форма ў свае 65 гадоў.

Мікалай Міхалёў: “Раніца як нараджэнне, дзень – малое жыццё і ноч як смерць. Таму хачу кожны свой дзень пражыць з карысцю”

 

— Аднойчы замежныя вучоныя сабралі групу добраахвотнікаў, каб правесці ўнікальны эксперымент, — пачынае размову Мікалай Мікалаевіч. — Удзельнікі павінны былі штодзень пераадольваць дыстанцыю ў 100 кіламетраў. Вядома ж, заданне нават для падрыхтаваных людзей аказалася няпростым: нехта спраўляўся з паловай дыстанцыі, а хтосьці — з лічанымі кіламетрамі, не абышлося без скаргаў. Знаходзіліся і такія, хто пагражаў выйсці з эксперыментальнай групы. Але дзіва! На чацвёрты дзень незадавальненне і скаргі рэзка скончыліся і добраахвотнікі ўжо ніводнага дня не маглі ўявіць без свайго маленькага спартыўнага рэкорду. У іх літаральна адкрылася другое дыханне.

Зорная валейбольная каманда Мікалая Міхалёва, дзяўчаты 1996 года нараджэння

Мікалай Міхалёў на роўных трэніруецца з выхаванцамі

Мікалай Міхалёў заўсёды прытрымліваўся здаровага ладу і служыў выдатным прыкладам у гэтым для многіх пакаленняў выпускнікоў СШ №1 альбо цяперашняй гімназіі. Апантанасць спортам і бясконцая энергія дазвалялі яму не толькі на “ўра” даваць урокі фізкультуры, але і самому дагэтуль выступаць і наладжваць розныя спаборніцтвы для школьнікаў і калег. Ды і знайшла цікавы працяг яго кіпучая дзейнасць у прапагандзе здаровага ладу жыцця. Звыш дзесяці гадоў таму намаганнямі Мікалая Міхалёва ў памяшканні будынка пачатковых класаў у былым дзіцячым садку адкрылася першая ў раёне трэнажорная зала. Яе і дагэтуль наведвае не адзін дзясятак бярэзінцаў розных пакаленняў. Але не толькі гэтым уславіў сваё імя і заслужыў аўтарытэт на доўгія гады гэты няўрымслівы выкладчык фізічнай культуры і спорту. Яшчэ ў школе ён пачаў развіваць баскетбол. Гэты від спорту ўваходзіў у школьную праграму і быў упадабаны вучнямі. Пацвердзіць гэта могуць Павел Яцкевіч, Дзмітрый Яцкевіч, Уладзімір Каротчыкаў, Вадзім Грыбкоўскі, Сяргей Сямашка, Андрэй Заяц, Ігар Трусевіч і Дзмітрый Арчымаеў. Яны ў 2000-ыя гады мінулага стагоддзя былі лепшымі баскетбалістамі не толькі ў нашым раёне, але і ў рэспубліцы. Дарэчы, названыя юнакі і сёння свайму спартыўнаму захапленню захоўваюць вернасць. Яны гулялі ў баскетбол за зборныя каманды сваіх навучальных устаноў і зараз не адмовяцца ў вольны час пакідаць мяч у кольца з сябрамі і сям’ёй.

Медалі Мікалая Міхалёва па мнагабор’і, пляжным валейболе і баскетболе