Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

10.01.20

У госці да мнагадзетнага бацькі завіталі ўдзельнікі акцыі «Нашы дзеці»

Напярэдадні Новага года ў госці да мнагадзетнага бацькі завітала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Вольга Калячка, якая далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Вольга Калячка ўручае навагоднія падарункі Захару Гарошка.

Аляксандр Гарошка працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Багушэвічы”, жыве з сынамі ў вёсцы Чыжаха. Па волі лёсу (з 2013 года) ён выхоўвае дзетак адзін, без жонкі. Старшы сын Данііл – інвалід, знаходзіцца дома, сярэдні Раман летась паступіў у Мінскі каледж, а малодшы Захар вучыцца ў Багушэвіцкай сярэдняй школе-садку.

Вольга Васільеўна ўручыла дзецям падарункі і выказала сям’і свае сардэчныя навагоднія віншаванні здароўя і дабрабыту, поспехаў і жыццястойкасці.