Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

03.01.20

Казачныя моманты ў жыцці пяцярых дзетак Дзіны Трапянок, жыхаркі горада Беразіно

ЧАС ЦУДАЎ КРОЧЫЦЬ ПА ЗЯМЛІ

Напярэдадні Новага года пяцёра дзетак Дзіны Трапянок, жыхаркі горада Беразіно, дачакаліся чароўных каробачак з рознакаляровымі малюнкамі і салодкімі цукеркамі. Гэтыя казачныя святочныя моманты ў іх жыцці з’явіліся, дзякуючы начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама Алесі Аляксееўне Цітовай.

Наогул, бацькі гэтай шматдзетнай сям’і — Дзіна Святаславаўна і Сяргей Канстанцінавіч Трапянкі — не надта клапоцяцца пра дабрабыт сваіх дзяцей, таму іх сям’я трапіла ў лік сацыяльна-небяспечных. Старэйшая з дзяцей – Вікторыя Дакутовіч вучыцца ў восьмым класе ДУ “Сярэдняя школа №2 г. Беразіно”, Ангеліна Трапянок – першакласніца, Ілья і Ганна наведваюць ДУА “Яслі-сад №4 г. Беразіно”, а самая малодшая – Юлія нарадзілася ў красавіку гэтага, ужо адыходзячага, года.

Самая маленькая – Юлія Трапянок з матуляй Дзінай Святаславаўнай вельмі рада падарунку

Таму такія святочныя пераднавагоднія моманты для гэтых дзетак становяцца сапраўдным цудам, калі рабяты могуць адчуць шчыры клопат пра свой лёс і дапамогу ад удзельнікаў дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.