Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

03.01.20

Наказ Аляксандру Стэфанскаму напярэдадні Новага года даў старшыня Бярэзінскага райвыканкама А.М. Бабічаў

РАСЦІ, САША, ГОДНЫМ ЧАЛАВЕКАМ!” –

 з такім пажаданнем вучню-васьмікласніку “Сярэдняй школы №3 г. Беразіно” да Аляксандра Стэфанскага завітаў напярэдадні Новага года старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў, які далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” і ўручыў падлетку навагодні падарунак.

Аляксандр Стэфанскі і яго матуля Наталля Хачатран вельмі ўдзячныя за  перадсвяточны візіт і ўвагу старшыні Бярэзінскага райвыканкама Аляксандру Мікалаевічу Бабічаву

Жыццё ў кожнага складваецца па-рознаму. Аднак трэба імкнуцца ў свой час набываць неабходныя веды ў школе, потым атрымаць спецыяльнасць па душы, каб годна працаваць і годна жыць.

— Усё ў тваіх руках, — даваў наказ хлопчыку Аляксандр Мікалаевіч.

Гадуецца Саша ў няпоўнай сям’і, выхаваннем яго займаецца матуля Наталля Марцікаўна Хачатран, якая працуе станочніцай  ТАА “Профітсістэм”.

Жанчына цікавіцца  паспяховасцю сына ў школе, яго паводзінамі, падтрымлівае сувязь з класным кіраўніком, наведвае бацькоўскія сходы. Аднак, магчыма, хлопчыку не хапае мужчынскага ўдзелу ў яго выхаванні: Саша трапіў у спіс тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, нягледзячы на свае дастатковыя здольнасці ў навучанні (сярэдні бал – 6,7) і ўвагу да патрабаванняў і парад настаўнікаў.