Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

30.12.19

Старшыня Бярэзінскага Савета дэпутатаў далучыўся да акцыі «Нашы дзеці»

Марыя Восіпава – маладая матуля: сёлета яна нарадзіла трэцяе дзіцятка – дачушку Ксенію, і зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем. Акрамя таго, у сям’і ёсць яшчэ двое дзетак – старэйшая Валерыя, якая вучыцца ў трэцім класе СШ №3, і Дзмітрый – гадаванец чацвёртага дзіцячага садка, у якім, дарэчы, працавала да дэкрэту і сама матуля. Галава сямейства – Віталь Аўтуховіч шчыруе станочнікам у “Профіце”. У новым годзе муж і жонка плануюць аформіць дакументы на атрыманне сямейнага капіталу і набыць дом, каб перабрацца ў яго з інтэрната, дзе яны займаюць блок.
Неспадзяваным і радасным аказаўся для іх візіт у рамках акцыі “Нашы дзеці” старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Лашкоўскага і галоўнага спецыяліста райсавета Таццяны Мілько. А шчырыя словы віншаванняў з надыходзячым Новым годам і смачныя падарункі таксама аказаліся вельмі дарэчы.