Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

23.12.19

Каля 70 тысяч дзяцей адпачнуць у школьных аздараўленчых лагерах на зімовых канікулах


— У час зімовых канікул будзе арганізавана работа аздараўленчых школьных лагераў. Большасць – з дзённым знаходжаннем, у іх адпачне каля 70 тысяч навучэнцаў, — паведаміла кансультант галоўнага ўпраў-лення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык. — Такая форма адпачынку і аздараўлення запатрабавана, бо бацькі ўпэўнены, што дзеці будуць пад кантролем, іх вольны час зробяць цікавым і змястоўным. Асаблівая ўвага ў час канікул будзе нададзена пытанням бяспекі. Традыцыйна інфармацыя аб праводзімых мерапрыемствах, графіках работы спартыўных залаў, камп’ютарных класаў будзе размешчана на інфармацыйных стэндах і інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі, а таксама даведзена на бацькоўскіх сходах. Акрамя таго, падчас зімовых канікул пройдуць навагоднія ранішнікі і вечары адпачынку для старшакласнікаў. Разнастайную праграму для дзятвы падрыхтавалі ўстановы дадатковай адукацыі.
Зімовыя школьныя канікулы пройдуць з 26 снежня па 11 студзеня.