Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

02.12.19

У магазін “Трыо” – за ведамі пра бяспеку (Бярэзінскі раён)

Абмяняць тытунь на салодкі падарунак, адказаць на пытанні віктарыны, намаляваць прычыну пажару, знайсці няспраўнасці печкі, разам з дзіцем скласці пазл, атрымаць карысную літаратуру ў падарунак - усё гэта маглі зрабіць бярэзінцы 29 лістапада ў магазіне «Трыо» горада Беразіно. Тут прайшоў фінальны этап акцыі ратавальнікаў «Не прапальвай сваё жыццё!». Мэта акцыі – звярнуць увагу людзей на неасцярожнасць пры курэнні як асноўную прычыну вогненных бед і гібелі людзей на пажарах. На першым паверсе магазіна працавалі 3 гульневыя пляцоўкі. На двух юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці расказвалі, да чаго можа прывесці нядбайна кінуты ў хаце недакурак і правяралі веды людзей пра ўласную бяспеку. Побач моладзь з РК ГА “БРСМ” прапаноўвала абмяняць цыгарэту на канфету. На працягу ўсей акцыі агучваліся аудыяролікі ад службы ратавання. За 2 гадзіны акцыі наша “супрацьтытунёвая” каманда раздала людзям больш за 200 асобнікаў буклетаў, памятак, блакнотаў, размалёвак ад службы ратавання. Акрамя таго, дзве жмені шкодных цыгарэт бярэзінцы пажадалі абмяняць на цукеркі.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС