Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

28.11.19

28.11.2019Інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” са школьнікамі ў рамках акцыі “Не прапальвай сваё жыццё” (Бярэзінскі раён)

Месца дзеяння – Інтэлектуальны цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна.

Дата дзеяння – 27 лістапада 2019 года.

Мэта дзеяння – звярнуць увагу моладзі на небяспечнасць для жыцця і здароўя звычкі пакурыць.

Вынік: выдатны!

У рамках трэцяга этапа акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” у Беразіно прайшлі інтэлектуальныя гульні сярод падлеткаў. Клубы разумнікаў з усіх школ райцэнтра сабраліся ў адной зале, каб “памерыцца розумам”, а найперш – каб упэўніцца: курэнне – звычка шкодная не толькі для здароўя і кашалька, але і для жыцця! Шчыра павітаў юных інтэлектуалаў начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Ён нагадаў дзецям пра меры ўласнай бяспекі, пажадаў поспеху. Сама ж гульня складалася з трох блокаў: першы – “Медыабуквар” – для размінкі, другі – “Што? Дзе? Калі?” – самы складаны блок, пытанні тут патрабавалі гібкасці мыслення і начытанасці, трэці – “Ты – мне, я - табе” – даў магчымасць камандам задаваць пытанні адна адной. Па выніках гульні пераможцам прызнаная каманда “Не вопрос” з “Бярэзінскай гімназіі”, толькі адзін бал ім саступілі разумнікі з каманды “Ювента” ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно”, трэцімі сярод лідараў сталі дзеці з клуба юных ратавальнікаў “Сірэна”. Трэба адзначыць добрую падрыхтоўку і імкненне да перамогі каманды “Пазітыў” з ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно”: у яе склад увайшлі самыя юныя ўдзельнікі гульні – шасцікласнікі. Практычна нараўне з больш старэйшымі сапернікамі яны змагаліся вельмі дастойна. Дыпломы, што атрымалі каманды, яшчэ доўга будуць напамінаць пра мерапрыемства.

Безумоўна, інтэлектуальныя гульні ставілі мэту не толькі вызначыць найлепшых з нашых разумнікаў. Галоўная задача – звярнуць увагу падлеткаў на небяспеку, што нясе курэнне, і падштурхнуць іх да рашэння: курэнню – не!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС