Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

18.11.19

Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

У Беразіно пачалася галоўная акцыя ратавальнікаў

Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» - галоўная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Чаму? – нескладана здагадацца. Менавіта неасцярожнасць людзей пры курэнні забірае штогод сотні жыццяў. У памяшканні бярэзінскага аўтавакзала, на астановачным пункце і ў аўтобусе маршрута №3 прайшлі мерапрыемствы ў рамках названай акцыі. Інспектару прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях дапамаглі юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творочасці і актывіст РК ГА “БРСМ”. “Так, я куру…” – прыходзіцца чуць ад многіх пасажыраў аўтавакзала. На жаль, амаль усе жанчыны, што прынялі ўдзел у акцыі, прызналіся ў сваёй дрэннай звычцы. А вось мужчыны – наадварот: многія ганарыліся, што даўно супынілі сяброўства з цыгарэтай. Кожны ўдзельнік акцыі – а іх было больш за паўсотні - атрымаў буклеты “Не прапальвай сваё жыццё!” і памяткі пра бяспечную эксплуатацыю печаў. Галоўнае, на што звярталі мы ўвагу пры гутарках з людзьмі – выключная небяспека курэння ў доме ў плане рызыкі ўзнікнення пажару. Пра шкоду для здароўя, натуральна, таксама напаміналі. Усе удзельнікі акцыі атрымалі ад ратавальнікаў цукеркі, буклеты, памяткі і, несумненна, зарад добрага настрою.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС