Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

20.07.19

«Хруст Трофі-2019» у Беразіно. Вы бачылі?

З пятніцы, 12 ліпеня, па нядзелю, 14 ліпеня, у маляўнічых мясцінах турыстычнага цэнтра “Юнацтва”, што ў вёсцы Жорнаўка, з раніцы да глыбокай ночы было не праціснуцца ад машын, людзей і мноства палатак. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Толькі сабраліся тут на выхадныя не зусім звычайныя турысты і аматары рыбнай лоўлі, а сапраўдныя вадзіцелі-экстрэмалы ўнікальных аўтамабіляў, якіх не часта пабачыш на дарозе. Сабраліся яны разам, каб выбраць мацнейшага ў рэспубліканскіх спаборніцтв
Ужо больш за 20 гадоў вялікай папулярнасцю сярод аўтааматараў у Беларусі карыстаюцца спаборніцтвы па пераадольванні бездарожжа альбо трофі-рэйды. Сэнс гэтага экстрэмальнага віду спорту ў тым, каб удзельнікі прайшлі адлегласць ад кропкі А да кропкі Б і паказалі канкурэнтны час на ўсіх спаборніцкіх этапах.
Трофі-рэйды патрабуюць ад спартсменаў высокага ўзроўню падрыхтоўкі, добрай фізічнай формы, прафесіяналізму і майстэрства ваджэння. Спаборніцтвы па бездарожжы вельмі небяспечныя, таму для захавання жыцця і здароўя ўдзельнікаў праводзяцца звычайна на паўнапрыводных пазадарожніках.
Аптымальнае месца для спаборніцтваў – адкрытая мясцовасць з натуральнымі перашкодамі – балотамі, пяском, лесам і ручаямі. Папулярнасць трофі-рэйдаў забяспечваецца вялікім жаданнем праверыць сябе ў цяжкой сітуацыі, прагай да перамогі і ўласным спазнаннем экстрыму.ах “Хруст Трофі-2019” па трофі-гонках.