Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

04.07.19

Што хаваецца за шыфрам 112?

А хаваюцца за ім важкія веды пра ўласную бяспеку, якія ў чэрвені актыўна паўтаралі разам з раённымі ратавальнікамі нашы дзеці. Падчас штогадовай акцыі “Канікулы без дыму і агню” ратавальнікі  наведалі пяць прышкольных аздараўленчых лагераў, двойчы – лагер “Папараць-кветка”, прынялі з экскурсіямі дзяцей з сямі ўстаноў адукацыі раёна.

 

Формы работы мы выбіралі максімальна захапляльнымі і цікавымі, бо нудныя настаўленні наўрад ці знойдуць водклік у дзяцей. Так, у школах з дзецьмі праводзілі гульні паміж камандамі, віктарыны, паказвалі мульцікі. У лагеры “Папараць-кветка” праходзіла агульналагерная гульня “Шыфр 112”: згодна карты лагера, дзеці адшуквалі на тэрыторыі пэўныя станцыі, дзе іх чакалі карысныя іспыты і заданні.  Тут можна было паказаць свае веды па бяспецы падчас своеасаблівага экзамену, выратаваць пацярпелага на вадзе і пры дарожна-транспартным здарэнні, патушыць умоўнае ўзгаранне, перабрацца праз балота па “купінах”, знайсці выхад з задымленага памяшкання. Ратавальнікам дапамагаў старшыня бярэзінскай арганізацыі ратавання людзей на вадзе Юрый Палянскі і актывісты клуба юных пажарных “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці. Яны працавалі на гульнёвых пляцоўках і дабіваліся ад кожнай каманды бездакорнага выканання заданняў. Адна з форм работы – экскурсіі і правядзенне “Школы юных ратавальнікаў” на базе пажарнай часці Беразіно. Гэта і забаўка, і новыя веды пра бяспеку, і прафарыентацыя.  Яркія эмоцыі, новыя веды і карысныя буклеты “Канікулы без дыму і агню” – тое, што застанецца ў дзяцей пасля праведзеных мерапрыемстваў. Акцыя працягнецца да канца лета.

Ратавальнікі нагадваюць бацькам: летняя пара – час асобай ўвагі за гульнямі дзяцей. Менавіта летам адбываецца рост колькасці няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей. Кантралюйце іх заняткі, напамінайце пра правілы бяспекі, максімальна арганізуйце іх вольны час.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС  Нажмите для увеличения изображения IMG_1862.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_1904.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_2087.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_2090.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_2187.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_2392.jpg