Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

04.07.19

«Добрае сэрца» сям’і Талочыных з Каменнага Барка

Заўтра на свяце да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Анатолій Рыгоравіч і Таццяна Дзмітрыеўна Талочыны будуць узнагароджаны ў намінацыі “Добрае сэрца”. Бо яны, сапраўды, міласэрныя, чулыя, спагадлівыя людзі – “шматдзетныя” бацькі. 12 дзетак, пакінутых без бацькоўскай апекі, адчулі менавіта ў іх прыгожым, утульным доме ў Каменным Барку цеплыню, падтрымку і любоў.

Анатолій Рыгоравіч і Таццяна Дзмітрыеўна разам ужо 37 гадоў. Прыехалі яны на Бярэзіншчыну з далёкага Казахстана. Выгадавалі дваіх дастойных сыноў. Старэйшы Антон скончыў вышэйшы радыё-тэхнічны каледж, пасля паступіў у інстытут кіно і тэлебачання ў Санкт-Пецярбургу. А малодшы Анатолій з дзяцінства марыў быць будаўніком – закончыў будаўнічы каледж. Зараз абодва жывуць у Мінску – індывідуальныя прадпрымальнікі.