Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

14.06.19

Усім вядома, што лепшым правядзеннем вольнага часу ў летні сезон з’яўляецца адпачынак каля вады.

Усім вядома, што лепшым правядзеннем вольнага часу ў летні сезон з’яўляецца адпачынак каля вады.

Але яна можа дастаўляць не толькі задавальненне, але і прывесці да бяды.

З наступленнем купальнага сезона, асабліва калі лета выдаецца спякотным, рэзка павялічваецца прыток тых, хто адпачывае каля вады і, адпаведна, колькасць няшчасных здарэнняў. Нягледзячы на тое, што колькасць такіх выпадкаў штогод скарачаецца, за купальны сезон усё ж тоне каля ста жыхароў рэспублікі.
У чым жа прычына гібелі? Пераважная большасць няшчасных выпадкаў звязана з купаннем у стане алкагольнага ап’янення (70% выпадкаў) і ў забароненых месцах (95%). Вельмі часта гэтыя прычыны спадарожнічаюць адна адной.
Кожны можа апынуцца ў сітуацыі, калі выключна толькі ад яго ўмелых дзеянняў будзе залежыць яго лёс і жыццё людзей, што знаходзяцца побач. Таму неабходна ведаць асноўныя правілы бяспечных паводзін каля вадаёма:
1. Купайцеся толькі каля абсталяваных пляжаў, дзе вы можаце атрымаць спецыялізаваную дапамогу выратавальнікаў. Неправераны вадаём – віры, глыбокія ямы, густыя водарасці, халодныя крыніцы, моцнае цячэнне, засмечанае дно – можа прывесці да траўмы, ныранне – да гібелі.
2. Не купайцеся ў стане алкагольнага ап’янення.
3. Не падплывайце блізка да суднаў, кацераў, лодак і плытоў, якія плывуць ці стаяць каля прычалаў, не нырайце пад іх.
4. Захоўвайце правілы карыстання лодкамі і іншымі плавальнымі сродкамі: не перагрувашчвайце іх, не раскачвайце, не скачыце з іх у ваду; пры неабходнасці залезці ў лодку, рабіце гэта з боку носа або кармы, каб не перакуліць яе, бо хтосьці з пасажыраў можа не ўмець плаваць.
5. Не карыстайцеся надзіманымі матрасамі, камерамі, дошкамі, асабліва калі не ўмееце плаваць. Нават лёгкі ветрык здольны аднесці іх далёка ад берага.
6. Калі не ўмееш плаваць, заходзь у ваду толькі па пояс.
7. Не заплывайце за буйкі і іншую агароджу, устаноўленую ў месцах для купання.
8. Не дапускайце свавольстваў на вадзе.
9. Не падавайце лжывых сігналаў бедства.
10. Не купайцеся ў адзіночку ў вячэрні і начны час сутак. У цемры вы можаце заплыць вельмі далёка ад берага; уначы просты сполах ператвараецца ў панічны страх – першую прычыну патаплення.
Небяспечным для жыцця чалавека, які знаходзіцца ў вадзе, з’яўляецца пераахалоджванне арганізма. Купацца рэкамендуецца пры тэмпературы вады не менш 18, паветра – 20 градусаў цяпла. Запар можна купацца не больш 2-5 разоў па 10-15 мінут.
Не рэкамендуецца купацца пасля прыёму ежы раней, чым праз 1,5-2 гадзіны.
Купанне дзяцей павінна адбывацца толькі пад кантролем дарослых!