Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

17.05.19

Акцыя ратавальнікаў “Не пакідайце дзяцей адных!” пачалася мерапрыемствамі ва ўнівермагу Беразіно

Акцыя ратавальнікаў “Не пакідайце дзяцей адных!” пачалася мерапрыемствамі ва ўнівермагу Беразіно

11-15 мая ў цэнтральным універмагу нашага горада можна было бачыць ратавальнікаў побач з яркім банэрам і двума столікамі: на адным – гульні і заданні, на другім – карысная наглядная прадукцыя для ўсіх удзельнікаў першага этапа акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”.

Найпершай задачай было нагадаць маладым бацькам пра неабходнасць пільна сачыць за забавамі іх дзяцей. Гэта датычыцца і дашкольнікаў, і больш дарослых дзяцей. Летнія канікулы – зусім блізка, а гэта нагода задумацца: чым будзе занятае маё дзіця летам? Ці змагу я забяспечыць яму вяселы і бяспечны адпачынак? Над гэтымі пытаннямі і запрашалі падумаць ратавальнікі. А яшчэ прапаноўвалі дзецям і іх бацькам адказаць на пытанні віктарыны, патушыць умоўнае ўзгаранне на пліце, знайсці парушэнні правіл пажарнай бяспекі, намаляваць  пажарны аўтамабіль. Традыцыйнай узнагародай за добрыя веды сталі карысныя буклеты, размалёўкі, наклейкі, паветраныя шарыкі. Акцыя працягнецца ва ўстановах адукацыі, раённай бальніцы.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Нажмите для увеличения изображения 02.jpg

Нажмите для увеличения изображения 08.jpgНажмите для увеличения изображения 12.jpgНажмите для увеличения изображения 07.jpg