Педыятрычнае аддзяленне Бярэзінскай раённай бальніцы – тое месца, дзе стораны ўсе ўмовы для таго, каб маленькіе пацыенты хутчэй паправіліся. А яшчэ тут створаны ўмовы для навучання дзяцей і дарослых правілам уласнай бяспекі: з восені мінулага года тут працуе іміджавая гульневая комната ратавальнікаў.
Яркія банэры, ростамер, плакаты пра небяспечныя прыгоды кошкі Дашы, наклейкі на стале і стульчыках – усе гэта стварае радасны настрой і міжволі прымушае разглядваць яркія вобразы і чытаць карысную інармацыю. Менавіта ў гэтай комнаце бярэзінскія ратавальнікі правялі чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Разам з бацькамі мы пагаварылі пра небяспечныя месцы ў кожным доме, з дзеткамі - пагулялі ў гульню “Небяспечныя сітуацыі” і паразмалёўвалі. Кожны атрымаў карысны падарунак. Асабліва спадабаліся 5-гадовым дзецям “Азбука бяспекі”, трохгадовым – размалёўкі. А іх бацькам – брашуры “Увага ўсім” і “Дапамога побач”. Ратавальнікі таксама атрымалі падарунак – шчырыя словы падзякі за карысную навуку і ўсмешкі дзяцей. Акцыя працягваецца.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС