Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

15.03.19

Выхад на лёд у Бярэзінскім раёне — забаронены

Рашэннем Бярэзінскага райвыканкама з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах раёна, а таксама ў адпаведнасці з Правіламі аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, з 12 сакавіка на тэрыторыі раёна забаронены выхад на лёд. 
Пры станоўчай атмасфернай тэмпературы трываласць лёду на вадаёмах хутка змяншаецца. Лёд становіцца рыхлым, на ім паяўляюцца прамыіны, утвараецца так званы “двайны лёд”. Таму знаходжанне на ім смяротна небяспечнае. Пра гэта неабходна ведаць і памятаць.