Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

15.01.19

Міласэрнасць — люстэрка душы

Шмат цеплыні гучала ў вершах і песнях маленькіх валанцёраў з атрада “Непаседы”, якія ў перадсвяточныя дні наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў вёсцы Дулебы. Сваімі выступленнямі рабяты змаглі не толькі адцягнуць увагу прысутных ад паўсядзённых праблем, але і стварыць добры настрой, сагрэць душы людзей сталага ўзросту шчырасцю і дабрынёй.
Так атрымліваецца амаль заўсёды: спачатку песні, вершы, віншаванні, абдымкі…, а потым — слёзы… Але гэта “добрыя слёзы”. У старых – праяўленне радасці, а ў нас — павагі да старэйшага пакалення і ўсведамлення таго, як неабходны для іх такія простыя рэчы, як увага і клопат.
Не застаўся ўбаку і індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Куксёнак, дзякуючы спонсарскай дапамозе якога госці змаглі парадаваць пастаяльцаў аддзялення салодкімі прысмакамі.
Дарэчы, далучыцца да мерапрыемстваў грамадскай арганізацыі “Чырвоны Крыж”, дапамагчы і падтрымаць тых, каму гэта неабходна, могуць усе неабыякавыя бярэзінцы.