Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

29.12.18

У Бярэзінскім раёне працуюць басейн і каток

Апошнія снежаньскія дні аказаліся багатымі на выхадныя, а гэта выдатны шанс наладзіць цікавы і карысны адпачынак для ўсёй сям’і. Балазе, школьная дзятва з гэтай суботы адправіцца на канікулы. Дзейсную падказку на гэты конт даюць спартыўныя і спартыўна– аздараўленчыя ўстановы раёна.
Так, Бярэзінская раённая спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву яшчэ з 15 снежня абвясціла ўсім аб 25 % скідках на свае абанементы. Апрача гэтага, прадугледжаны сапраўдны навагодні сюрпрыз. З 22 снежня дзеці, якія прыйдуць з бацькамі, змогуць карыстацца басейнам бясплатна. Гэта правіла будзе дзейнічаць усе зімовыя канікулы (да 8 студзеня).
Ды і не варта забываць пра работу фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный”. Тут да паслуг жадаючых заняткі ў трэнажорнай зале, групах аэробікі, ёгі, магчымасць заняцца кампаніяй гульнёвымі відамі спорту на вядучай спартыўнай пляцоўцы ўстановы.
У дадатак да гэтага тут распачаў работу каток. Жадаючых пакатацца ў буднія дні чакаюць з 9 да 22 гадзін, а ў выхадныя – з 10 да 21 гадзіны. Кошт пракату канькоў за гадзіну і паслугі катка дэмакратычны.
Не забудзьцеся, што пры сабе трэба мець пашпарт альбо іншы дакумент, які пацвярджае асобу.