Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

28.12.18

Старшыня Бярэзінскага райвыканкама А.М. Бабічаў уручыў падарункі шматдзетнай сям’і

Навагодняе свята – і чароўны час атрымання падарункаў, і час дабрачыннасці. Пацвярджэнне гэтаму – агульнарэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Традыцыйна адпраўляецца ў шматдзетныя і праблемныя сем’і, прымае ўдзел у дабрачынных ранішніках старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў. Сёння ён наведаў шматдзетную сям’ю Маразенка ў аграгарадку Лешніца. Галоўнае, вядома, падарункі для дзяцей. А іх чацвёра – чатырохгадовая Віялета, дзевяцікласніца Улада і два дарослыя сыны Павел і Дзяніс – студэнты. Бацькам – Соф’і Паўлаўне і Уладзіміру Паўлавічу кіраўнік раёна адрасаваў словы падтрымкі і настаўленняў, пажаданняў шчасця і згоды ў доме.