Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

13.08.18

Вяртаецца ВВК, пашыраецца профільнае навучанне… Чаго яшчэ чакаць у новым навучальным годзе?

Каляндар няўмольна адлічвае апошнія дні летніх канікулаў і вось ужо праз некаторы час школьная дзятва вернецца ў вучэбныя класы і сядзе за парты. А пакуль першы школьны званок не абвясціў пачатак навучальнага года, ва ўстановах ва ўсю кіпіць работа. Дзесьці пахне фарбай і прадумваец­ца добраўпарадкаванне, іншыя карпяць над вучэбным планам, тарыфіка­цыяй і прымаюць заявы бацькоў, другія сустракаюць маладых спецыялістаў, а ў гімназіі вядуцца ўступныя іспыты для вучняў старэйшых класаў для навучання па профілі. Рабочая атмасфера стаіць і ў кабінеце начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алесі Аляксееўны Цітовай. Нягледзячы на шчыльны графік, яна знайшла некалькі вольных хвілін, каб падзяліцца з намі вынікамі падрыхтоўкі да надыходзячага навучальнага года і даць некалькі карысных парад бацькам і школьнікам.