Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

28.06.18

22-24 чэрвеня прайшоў чарговы турыстычны злёт на Бярэзіншчыне

З 22 па 24 чэрвеня спякота саступіла месца надакучліваму дажджу. Але нечаканая прахалода ніяк не прапісалася ў гэты час на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” ў вёсцы Жорнаўка. Тут было горача: кіпелі сапраўдныя спартыўныя страсці, не заціхала вясёлая гамана, не замаўкала задушэўная гітара, у паветры вітаў шчымлівы дым кастроў і водар смажанай на агні ежы.

У такой рамантычна-спартыўнай атмасферы праходзіў чарговы раённы турыстычны злёт. У ім бралі ўдзел 9 каманд прадпрыемстваў, якія да апошняй хвіліны насуперак цяжкасцям і надвор’ю змагаліся за перамогу. Каму з іх пашчасціла ўразіць сапернікаў спартыўнымі ўменнямі, творчымі талентамі і па поўнай адарвацца ў час уікэнда.

Березинская панорама