Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

12.06.18

Бярэзінцы — у ліку пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскай акцыі праектаў «Экасвет»

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі праектаў «Экасвет». Сярод пераможцаў – і бярэзінцы. Творчыя работы вучняў устаноў адукацыі нашага раёна ў намінацыях “Сад маіх продкаў”, “Зялёная планета”, “Захаваем рэдкіх насякомых” атрымалі высокую ацэнку журы і былі адзначаны дыпломамі другой ступені.

Нагадаем, што ўдзел у падобным мерапрыемстве бярэзінскія вучні і педагогі прымалі ўпершыню. Але іх творчыя знаходкі, крэатыў і глыбіня раскрыцця тэмы даследавання не пакінулі раўнадушных і адразу звярнулі на сябе ўвагу журы.
Так, пра гісторыю стварэння сядзібна-паркавага комплексу і перспектывы яе захавання расказалі ў праекце “Пад’язная алея сядзібна-паркавага комплексу графа Патоцкага ў Беразіно” васьмікласніцы Капланецкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Вікторыя Карчашка і Марына Курач пад кіраўніцтвам настаўніцы геаграфіі Алены Віктараўны Жукоўскай. Вучаніца дзясятага класа Дзіяна Смоляр і настаўніца матэматыкі Таццяна Генадзьеўна Труханава з Пагосцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў творчай рабоце звярнулі ўвагу землякоў на экалагічны стан планеты Зямля і малой радзімы – аграгарадка Пагост. А першакласніцы ДУА “Пачатковая школа № 1 горада Беразіно” Кацярына Варановіч і Паліна Ермаловіч разам з класным кіраўніком Святланай Аляксандраўнай Анцыпавай, працуючы над праектам, не толькі вывучылі асаблівасці жыццядзейнасці рэдкіх насякомых, а нават прадаставілі ім магчымасць засяліцца ва ўтульны і камфартабельны гатэль.
Усяго ў абласным этапе акцыі прынялі ўдзел 195 вучняў з 50 устаноў адукацыі. Найбольшай актыўнасцю вылучыліся прадстаўнікі Мінскага, Смалявіцкага і Салігорскага раёнаў.
Лепшыя вучнёўска-педагагічныя работы прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе акцыі праектаў «Экасвет». Жадаем і нашым землякам трапіць у спіс шчасліўшчыкаў і дасягнуць новых перамог!