Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

04.05.18

«У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ — ­ДЗЕЦІ»

Пад такой назвай у мінулую пятніцу прайшоў у зусім незвычайным для тат і матуль фармаце чарговы абласны бацькоўскі сход. Наладжаны ён быў не ў школе, а на прадпрыемстве – у працоўным калектыве РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Тут першай да камунальнікаў з ліку бацькоў школьнікаў звярнулася начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Аляксандраўна Жукоўская:

Рэаліі сучаснага жыцця дакладна акрэслілі балючае для кожнага з нас пытанне бяспекі дзяцей. Яны становяцца ахвярамі злачынстваў і розных махляроў, гінуць на пажарах, дарогах, вадаёмах. Папярэдзіць няшчасныя выпадкі і захаваць жыццё і здароўе дзяцей ­ галоўная задача дарослых, якім неабыякавая будучыня нашай краіны.

Вялікая роля ў гэтай справе, вядома, адводзіцца бацькам. У доказ сваіх слоў Наталля Аляксандраўна прааналізавала вынікі анкетавання самых розных сем’яў. Яны яскрава паказалі, што бярэзінскія школьнікі давяраюць сваім бацькам і гатовы браць з іх прыклад бяспечных паводзін. Галоўнае, каб сучасныя таты і матулі ўзялі на ўзбраенне пэўныя парады спецыялістаў і тварам павярнуліся да свайго дзіцяці.

Калі ж заставацца ўбаку ад асобы дзіцяці, нядоўга да бяды. У гэтым прысутных першым пераконваў старшы памочнік пракурора Кірыл Валер’евіч Чэбан. Ён гаварыў на сходзе аб злачынствах сексуальнага характару, ахвярамі якіх сталі школьнікі раёна.

Сёння бацькам, як ніколі, трэба пільна сачыць за дзецьмі, ­ удакладніла інфармацыю пра­курорскага работніка Н.А. Жукоўская, – бо вялікія маштабы набывае ў наш віртуальны час такі від злачынстваў, як распаўсюджванне парнаграфіч­ных матэрыялаў. Абвінавач­ваюцца ў іх перш за ўсё падлеткі па прычыне свайго хвіліннага свавольства ў інтэрнэце. Папярэдзіць такія ліхадзействы дарослым па сілах!

Не менш важна стварыць бяспечныя ўмовы для дзіцяці дома і навучыць яго бяспечным паводзінам у экстрэмальных сітуацыях. Таму не трэба шкадаваць грошай на набыццё пажарных апавяшчальнікаў і кантраляваць паводзіны дзяцей у вольны час. Да гэтага заклікалі прысутных намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Аляксандравіч Лагун і старшыня раённай арганізацыі “ОСВОД” Юрый Міхайлавіч Палянскі.

Варта дбаць татам і матулям і аб псіхічным здароўі дзіцяці. Нярэдка ў віхуры штодзённых турбот і клопатаў неакрэплыя дзіцячыя душы трапляюць у пастку сумнеўных сацыяльных груп, перажываюць стрэсавыя сітуацыі і ў рэшце рэшт замахваюцца на суіцыд. Пэўную дапамогу дзіцяці гатова аказаць навучальная ўстанова, дзе ёсць свае псіхолагі, а калі гэтага бу­дзе недастаткова, свае паслугі, у тым ліку, і на ананімнай аснове прапануюць медыкі.

Часцей размаўляйце са сваімі дзецьмі, няхай вам яны нясуць свае радасці і перажыванні, ­ заклікаў баць­коў урач­псіхіятр­нарколаг Аляксей Васільевіч Завадскі. ­ Не знойдзеце вы час для душэўнай размовы, дзеці пачуюць словы падтрымкі ў іншым месцы. А вы ўжо рызыкуеце ніколі не вярнуць сабе давер сына альбо дачкі.

Апошнім перад камуналь­нікамі выступаў прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі Валерый Сяргеевіч Несцяровіч. Ён нагадаў бацькам асноўныя правілы дарожнага руху, якія яны павінны строга выконваць самі і вучыць гэтаму сваіх дзяцей.

Закончыўся незвычайны бацькоўкі сход увечары каля будынка раённай комплекснай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву. Тут кожны з бацькоў змог на практыцы замацаваць атрыманыя веды па правілах дарожнага руху і папярэджванні надзвычайных сітуацый.

У пачатку сходу мы пра­панавілі вам цікавы сацыяльны відэаролік, ­ падвяла вынік сустрэчы з бацькамі Н.А. Жукоўская, ­ сэнс якога ў тым, каб на першае месца ў сваім жыцці паставіць дзіця. Толькі тады можна быць спакойным за нашу будучыню!