Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

12.04.18

Вялікдзень — нагода падзяліцца радасцю

Светлае і чыстае свята Уваскрэсення Хрыстова – добрая нагода для кожнага з нас падзяліцца радасцю і цяплом з тымі, хто па розных прычынах не можа быць у гэты дзень побач са сваімі блізкімі. З тымі, каму сёння так не хапае бацькоўскай любові, пяшчоты, увагі. З тымі, што маюць асаблівасці ў псіхафізічным развіцці і якім так неабходны нашы разуменне і падтрымка, каб адчуваць сябе паўнацэннымі членамі грамадства.

Валанцёры руху “Добрае сэрца” ГА “БРСМ”, як заўсёды, не змаглі застацца абыякавымі да праблем іншых і вырашылі падарыць добры настрой выхаванцам сацыяльна-педагагічнага прытулку. У час сустрэчы дзеці з задавальненнем гулялі ў велікодныя гульні і нават прапаноўвалі свае варыянты іх развіцця. А таксама з нецярпеннем чакалі ў госці благачыннага Бярэзінскай царкоўнай акругі пратаіерэя Ілью Ганчарука, які разам з сёстрамі міласэрнасці прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы вітаў усіх святочнымі песнапеннямі.
У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі падарункі ад прыходу храма і індывідуальнага прадпрымальнік Мікалая Куксёнка. Акрамя таго, у гэты ж дзень айцец Ілья і М. Куксёнак са святочным візітам наведалі хворых у раённай бальніцы.