Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

20.03.18

З ПРЫРОДАЙ НА АГУЛЬНАЙ МОВЕ

 

Пераможцаў і ўдзельнікаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку з ліку вучняў ДУА “Пачатковая школа №1 горада Беразіно” віталі на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў мінулую сераду.

Напачатку мерапрыемства начальнік Бярэзінскай раённай ін­спекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Віктараўна Дамаронак падзякавала ўдзельнікам за актыўнасць і творчыя знаходкі, а таксама расказала вучням, што ўяўляе сабой навука – экалогія. Акрамя гэтага, яна акрэсліла наступствы забруджвання зямлі, вады і атмасферы і акцэнтавала ўвагу прысутных на раздзельным зборы смецця, дзякуючы чаму адходы атрымліваюць другое жыццё.

Затым быў дадзены старт цыры­моніі ўзнагароджання. Прадстаўнікі інспекцыі – Іна Віктараўна і Дзіна Васільеўна Ермаловіч, уручылі ўдзельнікам конкурсу дыпломы і падарункі ­ энцыклапедычныя выданні. За паўнату раскрыцця тэмы намінацыі, выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць, яркасць і ары­гінальнасць падачы матэрыялу перамогу атрымала калектыўная работа першакласнікаў ­ выхаванцаў Святланы Аляксандраўны Анцы­павай. Вучнёўскі творчы шэдэўр меў назву «Лес ­ дом, скарбніца, лёгкія» і заклікаў беражліва адносіцца да лясных багаццяў. Другім па выні­ках спаборніцтва стаў малюнак трэ­цякласніцы Паліны Піскун, а дыплом за трэцяе месца атрымала вучаніца 4 класа Сафія Кушнер. За актыўны ўдзел у раённым этапе конкурсу ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 10 гадоў былі адзначаны Вікторыя Бабровік і Лізавета Варановіч.

Напрыканцы мерапрыемства І.В. Дамаронак паведаміла, што работы пераможцаў ужо трапілі на абласны этап экалагічнага конкурсу і працягваюць барацьбу за прызавыя месцы.