Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

06.03.18

З юбілеем, родны горад!


У Беразіно нямала значных вех і гістарычных дат. Пра адну з іх – 1501­ы год, час першага ўпамінання мястэчка ў пісьмовых крыніцах – мы добра памятаем і заўсёды ў ліпені адзначаем кожную юбілейную дату. Ёсць на календары нашага райцэнтра і нямала іншых, не менш значных звестак. І адна з іх сведчыць: 7 сакавіка 1968 года гарадскі пасёлак Беразіно атрымаў статус горада. Такім чынам, напярэдадні дня жанчын 8 Сакавіка мы адзначым 50­годдзе з той даты, як жыхары Беразіно пачалі ганарова называцца гараджанамі.

Дарэчы, ёсць у нашага горада і ганаровы грамадзянін. Ім з’яўляецца Міхаіл Хонінаў, у гонар якога названа адна з цэнтральных вуліц горада. Пакуль што ён ­ адзіны. Але ж прэтэндэнтаў на такое званне, людзей, якія ўславілі наш край плённай працай і сваімі ведамі, на Бярэзіншчыне нямала.

Сярод галоўных гістарычных падзей з жыцця горада хочацца прыгадаць наступныя:

з сярэдзіны 16 стагоддзя Беразіно належыць магнатам Сапегам, з 1671 года Беразіно – уласнасць графаў Тышкевічаў, з 1856 года – графаў Патоцкіх;

лістапад 1917 года – устанаўленне ў Беразіно Савецкай улады;

17 ліпеня 1924 года Беразіно становіцца райцэнтрам;

27 верасня 1938 года набывае статус гарадскога пасёлка;

3 ліпеня 1944 года – дзень вызвалення г. Беразіно ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў;

7 сакавіка 1968 года г.п. Беразіно набывае статус горада.

Мяняюцца пакаленні і падзеі, усё багацей становіцца храналагічны каляндар Беразіно. Якімі будуць новыя радкі, упісаныя ў яго гісторыю? У большасці сваёй гэта залежыць ад нас, бо менавіта мы і з’яўляемся прадаўжальнікамі слаўных традыцый сваіх продкаў.