Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

16.08.2018

Акцыя ратавальнікаў прайшла ў аздараўленчым лагеры “Папараць-кветка”

Акцыя ратавальнікаў прайшла ў аздараўленчым лагеры “Папараць-кветка”

 

Лета ўпэўнена рухаецца да свайго фінішу, але ж акцыя ратавальнікаў  “Канікулы без дыму і агню” не збаўляе свайго тэмпу. Так, дзявятага жніўня трэцяя змена аздараўленчага лагера “Папараць-кветка” вітала ратавальнікаў з гульнёй “ШЫФР 112”. Спачатку інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях  нагадала дзецям пра небяспечнасці летняй пары, гутарку працягнуў старшыня бярэзінскай службы ратавання людзей на вадзе Юрый Палянскі. Затым кожны атрад, арыентуючыся па карце лагера, прайшоў сем лакацый. Спартыўная лакацыя, лясная, экіпіровачная, водная, гульнёвая, гістарычная… Каб іх прайсці, спатрэбіліся і кемлівасць, і спрыт, і дасведчанасць у пытаннях бяспекі. Строгімі журы на ўсіх  этапах выступалі цудоўныя памочнікі раённых ратавальнікаў - актывісты клуба юных ратавальнікаў “Сірэна” і кадэты Мінскага кадэцкага вучылішча. Па выніках спаборніцтваў лепшымі расШЫФРоўшчыкамі найважнейшых ведаў сталі дзеці з атрада “Паліглот”. На другім месцы ўпэўнена размясціліся самыя малодшыя дзеці ў лагеры – каманда “Дружба”, на трэцім – “Вяселыя рабяты”. На памяць пра гульню ў дзяцей застануцца не толькі карысныя падарункі і дыпломы, але і адноўленыя веды пра ўласную бяспеку. А іх, як вядома, многа не бывае!Нажмите для увеличения изображения IMG_9600.jpg

Нажмите для увеличения изображения IMG_9606.jpg

Нажмите для увеличения изображения IMG_9654.jpg

Нажмите для увеличения изображения IMG_9543.jpg

Нажмите для увеличения изображения IMG_9568.jpg