Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

16.08.2018

Канікулы ў дзяцей – не падстава сумаваць міні-цэнтру!

Канікулы ў дзяцей – не падстава сумаваць міні-цэнтру!

 

Бярэзінскі адукацыйны міні-цэнтр бяспекі адчыніў свае дзверы для дзяцей і падлеткаў раёна ў жніўні мінулага года. Працуе ён у будынку Цэнтра дзіцячай творчасці. Навучанне дзяцей не спыняецца тут і на канікулах. Так, удасканадіць свае веды па ўласнай бяспецы ў жніўні змаглі дзеці, што адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Папараць-кветка”. У рамках акцыі ратавальнікаў “Канікулы без дыму і агню” ўсе атрады – кожны паасобку – наведалі міні-цэнтр. Тут дзеці абмяркоўвалі небяспечныя сітуацыі, што могуць здарыцца ў кожнага дома, вучыліся аказваць медыцынскую дапамогу пры неадкладных станах, званілі ратавальнікам па “разумным” тэлефоне, глядзелі навучальныя фільмы. А яшчэ мы паўтарылі, якія небяспекі нясе кожная пара года і цверда дамовіліся не толькі спадзявацца на дапамогу служб ратавання, а найперш берагчы сябе і сваіх родных, прадугледжваць небяспеку. Пакідалі дзеці міні-цэнтр з добрым настроем і падарункамі: закладкамі, лінейкамі ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Хутка яны прыдуцца вельмі дарэчы!