Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

07.08.2018

Вада - радасць і бяда ...

Вада - радасць і бяда ...

 

Рэйды па месцах адпачынку грамадзян ля вады  ў Бярэзінскім раёне

Летняя пара нясе і станоўчыя эмоцыі, і мноства схаваных пагроз. З надыходам гарачага надвор’я зводкі ратавальнікаў сталі папаўняцца трагічнымі  навінамі пра выпадкі ўтаплення людзей на вадаёмах нашай краіны. Зберагчы ад бяды, нагадаць людям аб мерах асабістай бяспекі - такія задачы ставяць перад сабой бярэзінскія ратавальнікі падчас рэйдаў па месцах адпачынку грамадзян. 4-5 жніўня мы наведалі цэнтральны пляж г.Беразіно, кар’ер ля вескі Гурэшчына, вадаемы ў аграгарадках Уша, Паплавы і Мікулічы. Як і чакалася, людзей ля вады - нямала. Мы пераконвалі іх быць акуратнымі і асцярожнымі падчас купання, не ўжываць спіртныя напоі, не выпускаць з нагляду малых дзяцей. Абавязкова нагадалі пра выпадкі гібелі на вадзе ў Бярэзінскім раёне мінулага года: з-за ўласнай неасцярожнасці ў маі 2017 года патануў падлетак, у ліпені – малады мужчына.

Буклеты “Ганарымся, што навучылі!” былі актуальныя для маладых бацькоў, дзеці радаваліся брашурам “Геаметрыя бяспекі”, буклету “Бяспечнае дзяцінства”, наклейкам. За “рэйдавыя” выхадныя праінструкціраваны аб мерах бяспекі ля вады больш за 170 чалавек, уручаны 230 асобнікаў нагляднай прадукцыі. Ратавальнікі нагадалі ўсім, што бяспечнае купанне - толькі на тэрыторыі пляжу ў Беразіно: тут пастаянна дзяжураць матросы-выратавальнікі, пляж абсталяваны для адпачынку людзей, акваторыя добра даследаваная і агарожданая буйкамі.

Нажмите для увеличения изображения 2.jpg  ÐÐ°Ð¶Ð¼Ð¸Ñ‚е для увеличения изображения 4.jpg ÐÐ°Ð¶Ð¼Ð¸Ñ‚е для увеличения изображения 7.jpg