Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

30.07.2018

За бяспечнае лета дзяцей Бярэзіншчыны!

Лета ў самым разгары. Дзеці адпачываюць, гуляюць, бегаюць, скачуць… А бацькі? Ці ўсе мамы і таты клапоцяцца пра бяспеку сваіх “кветак” жыцця? На жаль, не: за 6 месяцаў гэтага года 22 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Каб прадухіліць няшчасныя выпадкі, у чарговы раз нагадаць бацькам і дзецям правілы бяспечных паводзін, у раёне ў межах рэспубліканскай праграмы “Клопат” і акцыі “Сям’я без насілля” кожны тыдзень праходзяць рэйды. На мінулым тыдні мы і адправіліся ў чарговы разам з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Бярэзінскага РАУС Аляксеем Васільевічам Крывянковым, педагогам-­псіхолагам сацыяльна­-педагагічнага цэнтра Людмілай Вікенцьеўнай Аўчарэнка.