Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

30.07.2018

Што хаваецца за шыфрам 112? Бярэзінскія дзеці ведаюць гэта!

  • Што хаваецца за шыфрам 112? Бярэзінскія дзеці ведаюць гэта!

Бярэзінскі аздараўленчы лагер “Папараць-кветка” ў  чарговы раз прыняў ратавальнікаў з акцыяй “Канікулы без дыму і агню”. Агульналагерная гульня “Шыфр 112” аб’яднала ўсіх дзетак агульным жаданнем: стаць лепшымі! Паказаць выдатныя веды па бяспецы! Прыбегчы раней за ўсіх! Хутчэй выратаваць умоўнага пацярпелага!.. А яшчэ разабрацца, дзе ядавітыя грыбы, а дзе карысныя. Скласці пазл “165 год пажарнай службе Беларусі”, апрануць баявое адзенне выратавальніка, патушыць умоўнае ўзгаранне, перабрацца праз балота па “купінах”  і многае іншае. Ратавальнікам дапамагалі актывісты клуба юных пажарных “Сірэна” і курсант Універсітэта грамадзянскай абароны Суша Мікіта. Яны працавалі на гульнёвых пляцоўках і дабіваліся ад кожнай каманды бездакорнага выканання заданняў. Як і чакалася, эмоцый і азарту было шмат! Лідарамі стала каманда “Чэмпіены”, другое месца заваявала каманда “Дружба”, два балы ім саступілі дзеці з атрада “Сябры”. Усе прызеры атрымалі дыпломы ад Беларускай маладзежнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і карысныя падарункі ад МНС: буклеты, наклейкі, брашуры.

Але ж галоўнае – не падарункі. Самае важнае – нашы дарагія дзеці ўспомнілі правілы ўласнай бяспекі, якія абавязкова спатрэбяцца ім у жыцці.