Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

05.06.2018

Для вучня Бярэзінскай гімназіі Цімафея Маскалькова селётні навучальны год знакавы. Ён стаў уладальнікам дыплома трэцяга этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па гісторыі і прэстыжнага школьнага тытула “Вучань года- 2018”. Кожная з гэтых вучнёўскіх перамог заслужана дасталася юнаку.

Ужо з першага выпрабавання раённага конкурсу “Вучань года-2018”, візітнай карткі Цімафея, журы і гледачам мерапрыемства стала зразумела, што перад імі надзвычай красамоўны, начытаны, эрудзіраваны вучань. Спрыяў раскрыццю талентаў гімназіста дэвіз конкурсу “Ніхто не ведае свой край, як я”.
Згодна з тэматыкай мерапрыемства прадуманы былі і выпрабаванні, дзе патрабавалася ўразіць інтуіцыяй і ведамі ў ходзе інтэлектуальнага іспыту, паказаць узровень дасведчанасці, выхаванасці і аратарскага майстэрства ў конкурсе “Я — экскурсавод”. Трэба было бачыць, як дастойна трымаўся юнак на сцэне і які раўнадушны меў позірк у час падвядзення вынікаў конкурсу. Няўжо ніколькі не хваляваўся?
— Не, моцна хваляваўся і перажываў, — гаварыў Цімафей, — бо сярод канкурсантаў было шмат дастойных пачэснага вучнёўскага тытула школьнікаў. Ды і што гаварыць, мне выступаць давялося хворым, з высокай тэмпературай.
Сапраўды, канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў на прэстыжны тытул была вялікая. Традыцыйна за яго змагаюцца
прадстаўнікі гарадскіх школ, але ў апошнія гады права рашуча адстойваюць і вучні сельскіх устаноў. Нават дзеля справядлівага вызначэння пераможцы планавалася аб’явіць яшчэ адзін конкурс, аднак гэтага не спатрэбілася. Цімафей упэўнена абышоў сваіх сапернікаў і набраў максімальную колькасць балаў.
— Не скажу, што гэта было лёгка, — прызнаецца юнак. — Я мэтанакіравана займаўся, шмат чытаў, вучыў, старанна выконваў усе парады педагогаў. Дарэчы, яны разам з аднакласнікамі і сябрамі да апошняга падтрымлівалі і перажывалі за мяне, першымі віншавалі з перамогай!
— Я бачыла, цябе віншавалі не толькі гімназісты, але і вучні іншых навучальных устаноў.
— Так, у мяне шмат сяброў у розных школах. З імі я пад-трымліваю адносіны не толькі ў сацыяльных сетках, але і на шматлікіх мерапрыемствах, і ў агульных справах. Ды і яны адсочвалі маю падрыхтоўку да конкурсу.
— А як у цябе на ўсё хапае часу? Ведаю, што ты вучышся на выдатна і на паглыбленым узроўні вывучаеш дакладныя дысцыпліны, маеш вялікую цікавасць да гісторыі і шмат чытаеш рознай навукова-папулярнай літаратуры на гэту тэму.
— Часу, сапраўды, на ўсё не хапае, але я імкнуся ўпарадкаваць свае справы. Што тычыцца маёй рознабаковай натуры, то матэматычная логіка і веданне фізікі не раз выратоўвалі мяне пры аналізе гістарычных падзей. Таму я шчыра раю ўсім не абмяжоўваць сваё кола інтарэсаў. Згублены на яго час вернецца для вас пэўнымі дывідэндамі.
— А што табе дала перамога ў раённым конкурсе “Вучань года-2018”?
— Асабіста мне яна дала ўпэўненасць у сваіх сілах і вернасці выбранаму шляху. Я двойчы ў гэтым навучальным годзе ў ходзе прадметнай алімпіяды і конкурсу даказаў сабе сваю ўласную вартасць і, вядома, вызначыў пляцоўку для будучай дзейнасці. Гэта не будзе лішнім у маіх далейшых планах і намерах.
Застаецца толькі пажадаць Цімафею поспеху і ўдачы ў яго амбіцыйных планах уласнага развіцця асобы. Спадзяюся, што яго пазіцыя прымусіць школьнікаў таксама гучна заявіць аб сваіх талентах.