Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

30.05.2018

Лепшая абарона дзяцей — бацькоўская любоў

Дзеці – “кветкі жыцця”, будучыня, шчасце… Колькі падобных шчырых слоў можна пачуць пра дзетак. Але, пагадзіцеся, каб яны былі вясёлымі, здаровымі, шчаслівымі, іх неабходна абараняць. Ад хвароб, небяспекі, злых людзей. А самае прыкрае, цяжкае, недаравальнае – што часам і ад уласных “любячых” бацькоў… Таму 1 чэрвеня, у першы дзень лета, адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Рашэнне аб яго правядзенні прыняла Міжнародная дэмакратычная федэрацыя жанчын у далёкім 1949 годзе: праблема становішча дзетак пасля завяршэння Другой сусветнай вайны патрабавала рэакцыі з боку грамадства, арганізацыя Аб’яднаных нацый падтрымала гэтую ініцыятыву і аб’явіла абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных накірункаў сваёй дзейнасці. З той пары мінула больш за шэсцьдзясят гадоў, – але праблема аховы дзяцінства нікуды не знікла. Як сёння дзяржава клапоціцца пра хлопчыкаў і дзяўчынак, калі гора-бацькі выбіраюць гарэлку, разгульны лад жыцця… Аб гэтым мы пагутарылі з галоўным спецыялістам аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама Наталляй Валер’еўнай СІНЯК (на здымку).

— Наталля Валер’еўна, ад чаго, на Ваш погляд, неабходна абараняць дзяцей?
— Ад любой небяспекі, таму што дзеці не заўсёды ўсведамляюць, што для іх небяспечна. Ад няшчасных вы-падкаў. Ад негатыўных эмоцый і пачуццяў. Ад усяго, што ад-моўна адбіваецца на іх здароўі, настроі, паводзінах. А іншым часам прыходзіцца дзяцей абараняць ад іх бацькоў. Калі во- чы заліты алкаголем, яны перастаюць успрымаць рэчаіснасць такой, якой яна павінна быць, становяцца небяспечнымі.
Дзеці для горкіх п’яніц нішто, цераз іх можна пераступіць – і не заўважыць. Гэта цяжкая праўда, але жыццё бывае жорсткім.
— І як вы дзейнічаеце ў такіх выпадках, калі “бацькі” забываюцца, што яны бацькі?
— Зараз наш галоўны дакумент, якім мы кіруемся, — Дэкрэт №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях”. Калі ёсць “званочкі”, што ў сям’і не ўсё добра, ставім на ўлік, як нядобранадзейную. Не выпраўляюцца — забіраем дзетак. Але даём шанц. За 6 месяцаў, якія даюцца на выпраўленне сітуацыі, неабходна перамагчы залежнасць ад алкаголю, навесці парадак у доме, набыць неабходныя рэчы для дзяцей. І тады сям’я зноў аб’яднаецца. Не – падаём дакументы ў суд на пазбаўленне бацькоўскіх правоў. Спачатку імкнёмся знайсці родных, якія б маглі ўзяць дзетак на выхаванне да сябе. Калі ж не атрымліваецца – на некаторы час змяшчаем у аддзяленне прытулку ДУА “Бярэзінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Напрыклад, зараз тут знаходзіцца адно дзіця, рыхтуем дакументы для перадачы ў суд. Напэўна, бацькі гэтага хлопчыка хутка “страцяць” яго. А аднавіць бацькоўскія правы пасля вельмі і вельмі складана.
— Што ў першую чаргу становіцца прычынай, з-за якой бацькі застаюцца без дзетак?
— Алкаголь. І як следства – антысанітарныя ўмовы жылля, няма прадуктаў харчавання, адзення, спальнага месца, кутка вучня… Але, ведаеце, дзеці прывыкаюць і да такога, і для іх гэта норма. Напрыклад, забіраем з сям’і дзяцей, дзе нават кавалка хлеба няма, бацькі адурманеныя алкаголем, а ўсё роўна сынок ці дачка гавораць “Мае тата і мама самыя лепшыя, самыя любімыя”… Жывуць у сацыяльным прытулку ў камфортных умовах і паступова забываюць пра бацькоў, калі тыя не наведваюць іх, не імкнуцца вярнуць…
— Ці шмат у нашым раёне людзей, якія ўзялі на выхаванне дзяцей?
— Зараз у нашым раёне 57 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 21 дзіця выхоўваецца ў 9 прыёмных сем’ях. І 36 дзетак у 26 апякунскіх сем’ях. Амаль усе называюць бацькоў-выхавацеляў татам і мамай. Бо гэтыя, здавалася б, чужыя лю-дзі дораць ім любоў, цеплыню, шчасце, замацоўваюць інстытут сям’і… І, ведаеце, нават калі едуць вучыцца ў іншыя гарады, тэлефануюць, дзеляцца навінамі, прыязджаюць менавіта да іх, а не да біялагічных бацькоў. Бо тут яны бачылі, што такое інстытут сям’і, вучыліся рабіць дамашнія справы, бачылі, што такое давер, шчасце, каханне. Таму дзяржава імкнецца адысці ад інтэрнатаў. Калі дзеці застаюцца без бацькоў, мы імкнёмся знайсці для іх апякунскую, прыёмную сям’ю. Ці змясціць у дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзіцячы гарадок («SOS Детская деревня Боровляны», ДУА «Детская деревня «ИСТОКИ»). Там бацькі-выхавацелі дапамагаюць дзецям адаптавацца да жыцця, займаюцца з імі, прывіваюць правільныя маральныя прынцыпы – рыхтуюць да самастойнага жыцця.
— Ведаю, што ў нашым раё-не ёсць дом сацыяльнага тыпу.
— Так, дом ёсць: двухпавярховы, камфортны, з неабходнай мэбляй. Але, зараз ён не працуе з-за адсутнасці бацькоў-выхавацеляў. Таму мы чакаем на гэтую пасаду людзей з “вялікай” душой, якія ўмеюць любіць, перажываць, спачуваць, якія змогуць наладзіць кантакт з дзецьмі, растопяць іх сэрцы.
— Што б Вы параілі нядобранадзейным бацькам?
— Адумацца, справіцца з рознымі залежнасцямі, узгадаць, што неабходна клапаціцца пра дабрабыт дзяцей. Пакуль не позна, зрабіце так, каб вы былі для вашых дзетак любячымі бацькамі, а не абавязанымі асобамі, і больш ніколі не паўтарайце сваіх памылак! Вашы дзеці – самае дарагое, што ў вас ёсць! Помніце пра гэта заўсёды! Бо на якім бы высокім узроўні ні распрацоўваліся законы, праграмы, планы па абароне дзяцей, ці будзе дзяцінства бесклапотным, шчаслівым, напоўненым смехам, залежыць толькі ад бацькоў і сям’і. Вядома ж, мы хочам самага лепшага для сваёй крывіначкі: хто, калі не бацькі, будзе клапаціцца пра дабрабыт, спакойны сон і цікавыя гульні нашых дзяцей? Таму лепшая абарона дзіцяці – гэта бацькоўская любоў і ўвага.

Юлія БУКЕЛЬ. 
Фота аўтара.