Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

28.05.2018

Славяць родны край барцы

Шчодрым на перамогі стаў для бярэзінскіх юных аматараў грэка-рымскай барацьбы сёлетні красавік. Ні з аднаго спаборніцтва яны не вярнуліся дамоў з пустымі рукамі.

Так, на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе ў Таліне лепшым стаў Ягор Хахлоў. Ён заняў другое месца сярод барцоў у сваёй вагавой катэгорыі. У пяцёрку мацнейшых увайшлі ў сваіх групах Давід Жукоўскі, Яўгеній Булойчык і Максім Петрусевіч.
На першынстве Мінскай вобласці сярод юніёраў 1998-2000 гадоў нараджэння, што адбылося 14 красавіка ў горадзе Барысаве, не было роўных па моцы ў сваёй вагавой катэгорыі Андрэю Самцу.
Ды і гучна, на поўны голас, заявілі аб сабе юныя бярэзінскія аматары грэка-рымскай барацьбы на міжнародным турніры ў ізраільскім горадзе Хайфа. Тут Іван Навумаў заняў першае месца, а Максім Каныгін стаў другім.
Надоўга запомніцца Аляксею Каныгіну рэспубліканскі турнір на прызы Б. Радкевіча, які прайшоў у пачатку красавіка ў Маладзечне. Тут ён не толькі стаў лідарам у сваёй вагавой катэгорыі, але і выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту па грэка-рымскай барацьбе.