Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

28.05.2018

На Бярэзіншчыне запальваюцца новыя зоркі

У мінулую суботу раённая комплексная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву стала выдатнай пляцоўкай для правядзення 11-га тура адкрытага першынства Мінскай вобласці па плаванні ў праграме “Кубак надзеі”.
Тут вызначаліся лепшыя спартсмены ў вольным стылі на дыстанцыі ў 400 метраў сярод 470 выхаванцаў 6 спартыўных школ сталіцы, падобных устаноў Мінскага раёна, Салігорска, Барысава, Крупак, Маладзечна і Беразіно.
У ходзе спаборніцтваў былі вызначаны лідары ў розных узроставых групах. Так, сярод дзяўчынак 9-10 класаў у ліку самых хуткіх на дыстанцыі аказалася Ева Міхалап. Яна пераадолела дыстанцыю ў 400 метраў вольным стылем за 6. 19,23 хвіліны і заняла другое месца.