Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

07.05.2018

У раёне пройдзе рэспубліканская акцыя выратавальнікаў "Не пакідайце дзяцей адных!"


    У раёне пройдзе рэспубліканская акцыя выратавальнікаў "Не пакідайце дзяцей адных!"

     

    З 11 мая па 1 чэрвеня ў нашым раёне пройдзе штогадовая акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях  «Не пакідайце дзяцей адных!». Яе мэты - зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі ў канікулярны перыяд. Ратавальнікі наведаюць шматдзетныя сем'і, жаночую кансультацыю паліклінікі, бацькоўскія сходы ў школах, месцы з масавым знаходжаннем людзей, каб пагаварыць з дарослымі пра бяспеку іх дзяцей.

    Пік няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей штогод выпадае менавіта на летні перыяд. Вадаёмы, кар'еры, будаўнічыя пляцоўкі, адкрытыя вокны і іншае  нясуць вялікую небяспеку для дзяцей, асабліва калі за імі няма пільнага нагляду. Прагаварыць з дзецьмі магчымыя небяспечныя сітуацыі, растлумачыць, чаму яны могуць адбыцца, - абавязак не толькі ратавальнікаў і педагогаў, а перш за ўсе - бацькоў. Давайце разам зробім адпачынак нашых дзяцей займальным і бяспечным!