Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

20.04.2018

Дзень бяспекі пры карыстанні газам у быце

У сераду, 11 красавіка, у Бярэзінскім раёне газазабеспячэння было вельмі ажыўлена і пазнавальна цікава. Тры школьныя аўтобусы даставілі сюды старшакласнікаў з усіх трох гарадскіх школ для ўдзелу ў акцыі “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у быце”.

Асноўная мэта – правядзенне растлумачальнай работы па бяспечнай эксплуатацыі бытавога газавыкарыстальнага абсталявання сярод вучняў сярэдніх школ і гімназій у рам-
ках выканання “Плана мерапрыемстваў па прапагандзе бяспечнай эксплуатацыі аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання па УП “МінсКаблгаз” на 2018 год”, а таксама недапушчэнне няшчасных выпадкаў пры карыстанні газам у быце.
Спачатку дырэктар Бярэзінскага раёна газазабеспячэн-ня Уладзімір Міхайлавіч Абрамовіч пазнаёміў юных навед-вальнікаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці арганізацыі, яе задачамі і поспехамі з мэ-тай прафарыен-тацыі, распавёў, дзе можна набыць спецыяльнасці “газавікоў”.
Асаблівую цікаўнасць у хлопчыкаў і дзяўчат выклікала спецыяльна падрыхтаваная выстаўка тэхнікі і абсталявання раёна газазабеспячэння. Адзін з лепшых і вопытных работнікаў арганізацыі Пётр Пятровіч Логвін наглядна прадэманстраваў аварыйны аўтамабіль АДС, якім “кіруе” ўжо шмат гадоў.
Далей для дзяцей была арганізавана экскурсія па асноўных аб’ектах раёна газазабеспячэння – боксы для абслугоўвання тэхнікі, склады для захоўвання газавых балонаў і г.д. Але найбольш уразіла школьнікаў прапанаваная Уладзімірам Міхайлавічам магчымасць пасядзець у крэсле дырэктара, і некаторым гэта вельмі спадабалася. У актавай зале арганізацыі ўвазе вучняў прапанавалі відэафільм, дзе падрабязна было паказана і расказана пра неабходнасць захавання патраба-ванняў правіл карыстання газам у быце, наглядна дэманстравалася, як карыстацца газавай плітой, расказана пра метады знаходжання ўцечак газу, а таксама, як пры неабходнасці аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым ад чаднага газу.
Напрыканцы мерапрыемства вучні атрымалі памяткі аб бяспечнай эксплуатацыі газавага абсталявання, бытавых катлоў, працуючых на цвёрдых відах паліва, а таксама аб захаванні правіл карыстання газам у быце, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.
Акцыя праходзіла на працягу трох тыдняў — да 20 красавіка.
На здымках: 1. Уладзімір Міхайлавіч Абрамовіч у якасці гіда; 2. Пётр Пятровіч Логвін знаёміць з асаблівасцямі аварыйнага аўтамабіля; 3. на добраўпарадкаванай тэрыторыі Бярэзінскага раёна газазабеспячэння.